У сацсетках з’явілася відэа, у якім мужчына раскрытыкаваў фарбу айчыннага вытворцы MAV «Белакор». Паводле яго слоў, банку чырвонай фарбы ён набыў некалькі дзён таму.
Чытайце таксама: «Полесьежилстрой» передумал сохранять бывшие казармы во время строительства жилого комплекса «Южный квартал»
Мужчына распавёў, што фарбу змешвалі на працягу двух дзён, аднак унутры засталіся буйныя кавалкі. Ён выказаў здзіўленне, як у «свежай фарбе» могуць утварацца такія фрагменты, якія не вымешваюцца.
Паводле яго сцвярджэння, перад выкарыстаннем фарбу нават прапускалі праз фільтр на 170 мікронаў і залівалі ў фарбапульт, аднак праблема не знікла. Аўтар відэа эмацыйна адрэагаваў на сітуацыю і паставіў пад сумнеў якасць прадукцыі: «Купляйце беларускае. Купілі пазавчора банку фарбы MAV “Белакор” чырвонага колеру. Гэта проста банку падстаўлялі, тут што-небудзь фарбавалі. Мяшалі яе. Учора мяшалі, сёння мяшаем. Вось як, ***дзь? Адкуль такія кавалкі?».
View this post on Instagram
Пакуль афіцыйных каментароў ад вытворцы адносна гэтай сітуацыі не паступала. Невядома таксама, ці звяртаўся пакупнік з прэтэнзіяй непасрэдна да прадаўца або вытворцы.
Гэтая гісторыя выклікала абмеркаванне ў каментарыях: частка карыстальнікаў падтрымала аўтара і сказалі, што «такую фарбу можна толькі для фарбавання плота выкарыстаць». Іншыя ж адзначылі, што падобныя праблемы могуць узнікаць пры парушэнні ўмоў захоўвання або транспартавання прадукцыі.
Чытайце таксама: «Были вынуждены обрезать так, чтобы не поломать деревья». В Барановичах коммунальщики превратили ивы в голые стволы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: