асфальтированное покрытие

У Касцюковічах асфальт у двары школы назвалі «падарункам». Але ён мусіў там быць і без гэтага

27.08.2026 16:50 Пакладзены асфальт каля СШ №1 у Касцюковічах. Источник фото

Райгазета падзякавала дарожнаму прадпрыемству за абнаўленне пакрыцця каля школы, аднак цвёрдае пакрыццё там прадугледжана санітарнымі нормамі.
Читайте BGmedia в:

У Касцюковічах напярэдадні новага навучальнага года цалкам абнавілі асфальт у двары сярэдняй школы №1. «Падарункам да новага навучальнага года» гэта назвала раённая газета Касцюковічаў.

Чытайце таксама: Асфальтаванне дарогі ў Лунінцы — «падарунак ад уладаў». Але ў мясцовых ёсць да «падарунка» пытанні

На сітуацыю звярнула ўвагу «Магілёў.медыя».

Працы выканала ДРБУ №130 — філіял КУП «Магілёўаблдарбуд». У публікацыі шмат слоў падзякі прадпрыемству, яго работнікам і асобна начальніку філіяла — яго неабыякавасць назвалі прыкладам гаспадарчага падыходу.

Цвёрдае пакрыццё каля школы — не раскоша

Санітарныя нормы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваюць цвёрдае пакрыццё альбо пакрыццё з выкарыстаннем друзу для падыходаў да будынка не менш чым на 100 метраў, уездаў і ўваходаў на тэрыторыю, праездаў і дарожак.

Гэта значыць, асфальт у школьным двары — не нейкая дадатковая опцыя для паляпшэння выгляду тэрыторыі, а частка патрабаванняў да ўмоў, у якіх знаходзяцца дзеці.

асфальт
Асфальтавае пакрыццё каля сярэдняй школы №1 г. Касцюковічы. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

Пры гэтым школу рыхтавалі да навучальнага года яшчэ раней. З 29 па 31 ліпеня ў Касцюковіцкім раёне працавала міжведамасная камісія. У яе ўваходзілі прадстаўнікі аддзела па адукацыі, МНС, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і аддзела ўнутраных спраў.

Камісія правярала, у тым ліку, якасць рамонтаў, выкананне санітарных патрабаванняў і меры бяспекі. Паводле вынікаў праверкі ўсе 12 школ раёна павінны былі атрымаць пашпарты гатоўнасці.

Прылягаючая да школы тэрыторыя таксама ўваходзіць у тое, што неабходна праверыць.

Таму ўзнікае простае пытанне: калі стан школьнага двара ў ліпені адпавядаў патрабаванням, навошта асфальт клалі пазней? А калі не адпавядаў — то ліквідацыю праблемы складана называць падарункам.

Хто і за якія грошы зрабіў працу?

Ёсць і яшчэ адна акалічнасць. ДРБУ №130 — не прыватная кампанія і не дабрачынны фонд. Гэта філіял камунальнага прадпрыемства, якое належыць вобласці.

Калі гаворка ідзе пра безвыплатную спонсарскую дапамогу дзяржаўнай арганізацыі, для гэтага існуе асобная працэдура. Яна прадугледжвае заключэнне дамовы з указаннем мэты і разліку кошту работ. Для арганізацый, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, неабходна таксама адпаведная згода.

Памер такой дапамогі за год абмежаваны адным адсоткам выручкі за папярэдні год. Ёсць і абмежаванні для дзяржаўных арганізацый, якія маюць чыстую страту альбо пратэрмінаваную запазычанасць перад бюджэтам ці работнікамі па заробку.

Пры парушэнні ўстаноўленых правілаў дапамога павінна быць вернутая спонсару ў поўным аб’ёме.

Аднак у матэрыяле пра «падарунак» не паведамляецца ні кошт работ, ні плошча абноўленага двара, ні тое, на якой падставе прадпрыемства выконвала работы і за чые сродкі яны аплачваліся. Замест гэтага асноўны акцэнт зроблены на падзяках прадпрыемству.

Бацькі ўжо рабілі тое, што патрэбна школе

Гэта не першы выпадак за лета, калі неабходныя для школы работы выконваліся не звычайным шляхам.

17 ліпеня на суботніку па добраўпарадкаванні бацькі і старэйшыя браты вучняў сваімі сіламі змантавалі і ўсталявалі новае агароджванне тэрыторыі школы. Пра гэта таксама паведамляла раённая газета, падкрэсліваючы падзяку ўдзельнікам.

Цяпер за абнаўленне асфальту дзякуюць дарожнаму прадпрыемству.

Пры гэтым Касцюковічы сёлета актыўна рыхтуюцца да XXXIII Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 5 верасня.

З вясны ў райцэнтры вядуцца работы на вулічна-дарожнай сетцы, рамантуюцца фасады шматкватэрных дамоў, добраўпарадкоўваюцца плошча і сквер, абнаўляецца раённы музей, вядзецца праца каля Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. На фоне гэтых мерапрыемстваў абноўлены школьны двор сапраўды выглядае як частка вялікай падрыхтоўкі горада да свята.

Чытайце таксама: Жыхары Ялізава атрымалі «падарунак ад уладаў»: падвоз да магазіна два разы на месяц

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: