У беларускім сегменце Threads набірае папулярнасць публікацыя жанчыны пра запланаваныя ў Мёрах рэйды па адлове бадзяжных жывёл. На сайце мясцовых уладаў сапраўды размешчаны графік сумесных рэйдаў па адлове на тэрыторыі горада на ўвесь 2026 год.
Чытайце таксама: «Гэта ўжо не адлоў»: у Гомельскай вобласці расце абурэнне праз масавае знішчэнне сабак
Асобную ўвагу карыстальнікаў прыцягнула тое, што графік адлову жывёлаў апублікавалі менавіта цяпер — напярэдадні правядзення ў горадзе «Дажынак».
Аўтарка допісу ў Threads жорстка раскрытыкавала такую практыку.
«Замест таго, каб патраціць гэтыя грошы на стэрылізацыю, адміністрацыя горада вырашыла заняцца забойствам жывёлаў», — напісала яна.

Беларусы ўзгадваюць старыя скандалы
У каментарах многія прыгадалі гісторыі з іншых гарадоў, дзе адлоў бяздомных жывёл ужо выклікаў пытанні ў мясцовых жыхароў.
- «У Валожыне быў скандал некалькі гадоў таму. Прыехалі людзі з Маладзечна і хапалі ўсіх запар. Калі гаспадары спрабавалі знайсці сваіх гадаванцаў, нічога не атрымалася. Спадзяюся, у вас атрымаецца прыцягнуць увагу да праблемы», — напісала адна карыстальніца.
Іншыя людзі не стрымалі эмоцый, калі каментавалі сітуацыю ў Міёрах:
- «Чарговая зачыстка».
- «Дажынкі — свята для жыхароў, для жывёл — смяротны прысуд. Ужо можна смела пераймяноўваць у Крывавыя Дажынкі».
- «Гэта не свята, гэта забойства жывога… Ні нагой туды».
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Людзі непакояцца за лёс за хатніх жывёлаў
Некаторыя беларусы адзначылі, што ў невялікіх гарадах і вёсках Беларусі многія гаспадары па-ранейшаму выпускаюць сабак і катоў на самавыгул. І Міёры ў гэтым выпадку — не выключэнне.

Менавіта таму пад адлоў, на думку каментатараў, могуць трапляць не толькі сапраўды бяздомныя жывёлы.
- «Людзі прывыклі адпускаць на самавыгул. Ад адлову найчасцей пакутуюць гаспадарскія жывёлы, таму што яны давяраюць людзям. Сапраўды дзікіх сабак злавіць значна цяжэй», — адзначыла адна з карыстальніц.
А сама аўтарка допісу ў Threads адзначыла, што ў Мёрах на самавыгул мясцовыя жыхары прызвычаіліся выпускаюць катоў, большасць з якіх — стэрылізаваныя.
Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»
У Беларусі праблему часта вырашаюць валанцёры
BGmedia ужо паведамляла пра тое, што ў Беларусі дагэтуль не хапае прытулкаў для жывёл, а сістэмныя праграмы стэрылізацыі працуюць абмежавана.
У многіх гарадах і раённых цэнтрах асноўная нагрузка кладзецца на валанцёраў, якія за ўласныя грошы займаюцца лячэннем, ператрымкай і стэрылізацыяй жывёл.
Гэта ж заўважылі і ў каментарах Threads: «Валанцёры ўсё робяць за свае грошы. А дзяржава для жывёл практычна нічога не робіць», — напісала адна беларуска.
Частка беларусаў лічыць, што адлоў без паралельнага развіцця стэрылізацыі і прытулкаў не вырашае праблему, а толькі часова памяншае колькасць жывёл на вуліцах.
Не ўсе згодныя з крытыкай адлову
Аднак былі і тыя, хто падтрымаў адлоў.
«Хопіць ужо гуляць на шкадаванні. Дваццаць гадоў усе гавораць пра стэрылізацыю, а праблема нікуды не знікае. Добра, што працуе адлоў і адстрэл», — напісала адна мінчанка.
Словы жанчыны выклікалі шмат крытыкі.
- «Жывёлы аказваюцца на вуліцы выключна праз безадказнасць людзей. Іх выкідваюць, разводзяць дзеля заробку, а потым пазбаўляюцца. Жорсткае забойства — не рашэнне праблемы», — адказалі ёй іншыя людзі.
Астатнія карыстальнікі адзначылі, што сапраўдны выхад яны бачаць у больш жорсткай адказнасці для тых, хто выкідвае жывёл або займаецца іх бескантрольным развядзеннем. На іх думку, адлоў і далейшы адстрэл жывёлаў не вырашае прычыну праблемы, а толькі выклікае пытанні адносна празрыстасці працы ЖКГ.
Чытайце таксама: В Пинском районе обсуждают гибель домашней овчарки. Зоозащитники вновь заявляют о жестоких методах отлова животных
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: