Магілёўка звярнула ўвагу ў Threads на незвычайны элемент ландшафтнага дызайну ў цэнтры горада. Пасаджаныя каля «Кітайскай сцяны» на вуліцы Першамайскай туі сваім сілуэтам нагадваюць фалічныя сімвалы. Але калі глядзець на іх пад кутом.
Чытайце таксама: Беседы с неугодными журналистами, крашеные туи и русский след. Как Ганцевичи готовились к областным Дожинкам
Туі «18+» заўважылі ў некалькіх месцах Магілёва
Калі глядзець на расліны прама, то становіцца відавочна, што наўрад ці дызайнеры ўкладалі той фалічны сэнс у кампазіцыю, які ёй прыпісваюць, — расліны размешчаны на адлегласці адна ад адной.
У каментары да допiса дзяўчына прызналася, што апынулася ў гэтым пункце не выпадкова і прыйшла па наводцы таго, хто гэта ўжо заўважыў. «Дабралася я да гэтага шэдэўра, рэальна стаіць», — напісала магілёўка ў каментарах пад сваім фота.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Пад яе допiсам пачалася ажыўленая размова:
- «Яны там як бы з мінулага года».
- «Прыгожа зімой пад снегам глядзеліся, з шапачкамі белымі».
- «Крэатыўныя ў нас дызайнеры».
- «Фрэйд руліць, куды ж без яго».
- «5 зорак на яндэкс-картах».
Каментатары адзначылі, што такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.

Туі «18+» ёсць у Століне
@nadzeya_na_palessi Вот такие ухоженные туи)) #столинскийрайон #столин #столинщина #столин💯 ♬ оригинальный звук — user4666416915068
Туі «18+» ёсць не толькі ў Магілёве. Каля Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа ў 2025 годзе высадзілі туі, але ўвагу аўтара відэа ў TikTok прыцягнула не сама пасадка, а іх форма. Туі падаліся гледачам занадта ўжо падобнымі на фаласы. Беларусы не разгубіліся і выбухнулі каментарамі — ад тонкіх падколак да сапраўдных міні-шэдэўраў народнага гумару:
- «Калі вы пакрыўдзілі ландшафтнага дызайнера, ён не скажа, але знакі будуць».
- «Калі ландшафтны дызайнер на ўсіх паклаў».
- «Якое жыццё — такія і туі».
Чытайце таксама: «Вечностоящие» туи у колледжа в Столине: народ отреагировал шутками на видео
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: