Алесь прыехаў у Польшчу для атрымання вышэйшай адукацыі. Там ён сутыкнуўся з бюракратыяй у выглядзе новых патрабаванняў падчас уступнай кампаніі.
Чытайце таксама: «Новы закон разбурыў мае планы». Беларус пра паступленне ў ВНУ ў Польшчы
Калі з імі ён яшчэ неяк здолеў справіцца, у яго з’явілася новая праблема: немагчымасць аформіць прапіску ў горадзе, у які ён прыехаў. Гаспадыня кватэры назвала яго нелегалам, не зважаючы на тое, што хлопец прыехаў па шэнгенскай візе, якая яшчэ дзейнічае. У далейшым Алесь плануе падавацца на студэнцкі ВНЖ.
Атрымаць польскую візу ў Беларусі даволі складана і доўга, таму хлопец абраў найбольш хуткі варыянт – візу ў пасольстве іншай краіны шэнгенскай зоны, якую выдалі на паўгады.
Калі Алесь засяліўся, яны з гаспадыняй кватэры дамовіліся аб тым, што зробяць прапіску (meldunek) ў кватэры, якую ён здымае: «Па дарозе ва ўжонд гаспадыня нечакана сказала, што за гэтую прапіску я мушу ёй заплаціць 500 злотых. Хаця людзі, якія бяруць да сябе засяляцца замежнікаў, разумеюць, што ім патрэбны meldunek, і бяруць вельмі мала, або нічога. Проста з ветлівасці замежнік можа заплаціць за страчаны час, што я б і зрабіў».
«Я быў у шоку. Я дастаў гэтыя 500 злотых з уласнай кішэні, якія былі адкладзеныя загаддзя, і даў ёй іх ва ўжондзе» – распавядае Алесь. Потым, калі ўсё дайшло да справы, гаспадыня нечакана заявіла, што ёй патрэбна было вяртацца дадому, каб узяць з сабой дакумент, які пацвярджае ўласнаць дома. Часу было мала, таму яны дамовіліся, што зробяць прапіску на наступны дзень. На думку хлопца, у жанчыны былі ўсе дакументы: «Яна проста зрабіла выгляд, што іх не ўзяла. І збегла з ўжонда з маімі грашыма. Але тады я гэтага яшчэ не зразумеў».
«Калі я быў у кватэры, прыйшла гаспадыня. Яна рэзка кінула грошы на стол і адбегла падалей ад мяне да дзвярэй. І паведаміла, што пасля таго, як параілася са сваімі дзецьмі, не збіраецца рабіць мне прапіску. Чамусьці сказала, што мая шэнгенская віза зробленая не ў краіне шэнген, а ў Польшчы я знаходжуся нелегальна, хаця гэта не так. Таксама дадала, што не хоча трымаць у сябе нелегалаў, і каб у бліжэйшыя дні мяне тут не было. Я спрабаваў ёй патлумачыць нешта, але тое было бессэнсоўна» – распавядае хлопец.
Што на гэта кажа закон
Пры наяўнасці дзеючай шэнгенскай візы (візы тыпу С), згодна з Візавым кодэксам ЕС (арт. 33 Рэгламенту № 810/2009), ішаземны грамадзянін мае права легальна знаходзіцца ў Польшчы да 90 дзён у любым 180-дзённым перыядзе. Калі чалавек падае дакументы ў польскі ўніверсітэт, гэта дае яму права на легалізацыю знаходжання праз атрыманне студэнцкага від на жыхарства (ВНЖ). Такім чынам, знаходжанне па шэнгенскай візе ў гэты перыяд не з’яўляецца нелегальным, бо віза дае права на ўезд і часовую легальнасць знаходжання, а падача дакументаў запускае працэс афармлення ВНЖ.
З траўня 2025 года для замежнікаў у Польшчы сапраўды з’явіліся новыя абмежаванні: тым, хто мае шэнгенскую або нацыянальную візу, выдадзеную не Польшчай, больш нельга афармляць польскі ВНЖ на падставе працы. Але гэтае правіла не датычыцца студэнтаў.
На сённяшні дзень справы Алеся паляпшаюцца: ён знайшоў новае жытло, падаў дакументы ў польскі ўніверсітэт і атрымаў частку важных дакументаў. Аднак ягоны выпадак наглядна паказвае складанасці беларускай сітуацыі, дзе нават з дзеючай шэнгенскай візай могуць адмовіць у афармленні прапіскі — неабходнай для далейшай легалізацыі ў Польшчы.
По інфармацыі BGmedia атрыманне польскіх візаў у Беларусі настолькі складанае, што чэргі могуць дасягаць года.
Чытайце таксама: «Не пусцілі ў санаторый ў прызначаны час». Разабраліся, хто вінаваты
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: