Быхаўчанам паведамілі пра прарыў у медыцынскім абслугоўванні і надыход новага ўзроўню камфорту і тэхналогій. У горадзе завяршылі рэканструкцыю лячэбнага і дыягнастычнага карпусоў, а таксама стаматалогіі.
Чытайце таксама: «Давайце скінемся на рамонт ліфта»: у новай паліклініцы Крычава пажылыя ледзь перасоўваюцца па лесвіцы
У гэтым годзе ў ЦРБ Быхава паступіла медыцынская тэхніка экспертнага класа: відэаэндаскапічная сістэма, відэакалонаскоп і сучасны апарат УГД. У мінулым годзе таксама прывялі ў парадак тэрыторыю цэнтральнай раённай бальніцы і абнавілі асфальтавае пакрыццё, заўважыла Магілёў.медыя.

Асобна адзначаецца у публікацыі раённага праўладнага медыя «камфорт для пацыентаў»: цяпер каля рэгістратуры можна выпіць каву. Для Быхава гэта падалі як прыкмету пераходу на якасна новы ўзровень.
Па інфармацыі Магілёў.медыя, яшчэ зусім нядаўна пацыенты Быхаўскай ЦРБ карысталіся паслугамі перасоўнага рэнтгенаапарата, графік працы якога публікавала мясцовая газета. Пры гэтым замест вузкіх спецыялістаў — эндакрынолага і дэрматолага — жыхароў Быхава прымалі ўрачы агульнай практыкі.
У выніку «прарыў» у медыцынскім абслугоўванні ў Быхаве выглядае кантрасна: сучаснае абсталяванне і адрамантаваныя карпусы не пазбавілі жыхароў горада ад праблемаў, якія доўгі час заставаліся нявырашанымі.
Як на навіну адрэгавалі жыхары Быхава
У каментарах TikTok беларускія карыстальнікі паставіліся да навіны з іроніяй і скепсісам, а таксама нагадалі пра існуючыя праблемы ў ЦРБ Быхава:
- «Выпіць каву — гэта, канешне, прарыў. Якраз пакуль стаіш у чарзе ў рэгістратуры за карткай па дзве гадзіны».
- «Можа, я чагосьці не разумею. Патлумачце, медыкі, чаму на УГД трэба чакаць такі доўгі тэрмін».
- «Урачоў абнавіць і новых дадаць — вось тады гэта будзе прарыў для простых людзей. І кіраўніцтва памяняць для новага рэжыму працы бальніцы. Тады сапраўды будзе выхад з першабытнага веку».
- «Рамонт бальніцы і асфальту якім чынам падняў узровень медыцыны?».
- «А ўрачоў як не было нармальных, так і няма».
Абмеркаванне паказала, што за гучнымі заявамі пра «прарыў» жыхары ў першую чаргу чакаюць вырашэння базавых праблем — даступнасці спецыялістаў, тэрмінаў абследаванняў і якасці медыцынскай дапамогі.
Чытайце таксама: У Слуцку закрылі рэнтгенаўскі кабінет. Галоўны ўрач запэўніў, што гэта «часова» — раней так жа казалі і пра раддом
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: