Журналістка BGmedia заўважыла падазроную актыўнасць вялікай колькасці акаўнтаў пад одной з публікацый лідаркі дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай. У параўнанні з папярэднімі пастамі, пад ім адмоўных рэакцый значна больш, чым пазітыўных.
Вялікая хваля негатыву была заўважана пад публікацыяй Ціханоўскай пра яе працоўны візіт у Славенію.
Большасць акаўнтаў выглядаюць як боты: на многіх з іх практычна адсутнічае хоць якая асабістая інфармацыя. Пра многія з гэтых акаўнтаў немагчыма знайсці інфармацыю анлайн – ні па імёнах, ні па пазначаным месцы працы, калі яно ўказанае.
Читайте также: Брэсцкія дзяржСМІ без альтэрнатывы: афіцыйныя навіны замест грамадскіх праблем
Што прыкметна, істотная частка гэтых акаўнтаў маюць даўно неактыўныя ці закрытыя старонкі, але з публічнымі фатаграфіямі. У якасці месца паходжання у большасці з іх пазначаныя розныя гарады Літвы. Сярод актыўных акаўнтаў вельмі шмат жыхароў Літвы пенсіённага ўзросту, так і агулам жыхароў Расіі. Людзей, у якіх краінай пражывання пазначана Беларусь, у гэтай хвалі негатыўнай актыўнасці амаль няма.
Частка акаўнтаў адзначылася праз негатыўныя рэакцыі, іншыя – праз актыўнасць у каментарах. Некаторыя карыстальнікі пакідаюць абразлівыя паведамленні, а значная колькасць іншых ставіць ім падабайкі.
Читайте также: Барановичская районка «Наш край» упрекает жительницу райцентра за жалобу на медицину
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: