У Маладзечне пераймяноўваюць аўтобусныя прыпынкі, назвы якіх страцілі актуальнасць. Усяго ў горадзе каля 170 прыпынкаў, 62 з іх у выніку будуць перайменаваныя, прычым практычна па ўсім горадзе: ад мікрараёна «Здэмелева» да Стэлы Божай Маці, ад мікрараёна «Порашкі» да Сасновага Бору. Перайменаваць прыпынкі прапанаваў Маладзечанскі райвыканкам. Займаецца гэтым «Аўтобусны парк №4». Ён жа гэты працэс і аплачвае.
Чытайце таксама: В Молодечно и Волковыске на 9 мая прошли вечерние дискотеки. В том числе — с диджеем
Чаму ў Маладзечне пераймяноўваюць так шмат прыпынкаў
«Зараз ідзе працэс перазапісу паведамленняў пра прыпынкі, якія гучаць у аўтобусах. Старыя назвы ў гэтай агучцы прыбіраем, прагаворваем новыя. На наступным тыдні плануем памяняць таблічкі з раскладамі, якія вісяць на гэтых прыпынках.
У раскладах руху аўтобусаў нічога не зменіцца. Проста на таблічках замест старых назваў з’явяцца новыя. На тых прыпынках, дзе назвы пазначаны не толькі на таблічках раскладаў руху, але і на прыпынкавых павільёнах, мяняць іх будуць работнікі «Камунальніка»», — распавёў намеснік дырэктара па перавозках аўтапарка №4 Уладзімір Шкода.
Напрыклад, прадпрыемства «Электрамодуль» на сённяшні дзень хутчэй больш падобнае на гандлёвы цэнтр «Модуль», размешчаны ў яго карпусах, таму назву прыпынку «Электрамодуль» на абодвух баках Вялікага Гасцінца мяняюць на «Спартыўна-забаўляльны цэнтр». Ён знаходзіцца ў двух кроках.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Крамы «Алекор» ужо не існуе на вуліцы Ігната Буйніцкага, а прыпынак працягвае насіць яе імя. Ён будзе называцца «Медыцынскі каледж». Гэтая навучальная ўстанова, як і Спартыўна-забаўляльны цэнтр, наўрад ці знікне нават у аддаленай перспектыве.

Не існуе ўжо ў Маладзечне і атэлье «Бярозка», якое знаходзілася на рагу вуліц Віленскай і Валынца. Затое прыпынак працягвае насіць гэтае імя. Цяпер ён будзе называцца «Дзіцячая паліклініка». Гэтая лячэбная ўстанова знаходзіцца прама за прыпынкавым павільёнам.
Ёсць і проста ўдакладненні ў назвах прыпынкаў, якія пераймяноўваюцца ў сувязі з перайменаванымі навучальнымі ўстановамі, чыё імя яны носяць. Такая гісторыя, напрыклад, з прыпынкам МДПТК, які цяпер стане называцца «Маладзечанскі дзяржаўны каледж». А таксама з прыпынкам «Музычнае вучылішча». Назву гэтага пункта прывядуць у адпаведнасць з назвай навучальнай установы — «Музычны каледж».

Чытайце таксама: Власти Молодечно «оригинально» решили проблему с убитыми дорогами
Меркаванні жыхароў Маладзечна наконт абвесткі назвы прыпынкаў
А ці трэба наогул у не самым вялікім горадзе Маладзечне абвяшчаць у аўтобусах прыпынкі? Меркаванне некаторых пасажыраў.
«Мы — мясцовыя. Мы і так ведаем прыпынкі. Нам не важна, каб іх абвяшчалі, але ёсць людзі, якім важна», — кажа Таццяна.
«Ёсць людзі, якія на машынах ездзяць, а потым здараецца штосьці з машынай, і яны ідуць на аўтобус. Вось я аднаму такому і тлумачыў. Ён не ведае, дзе, што і як даехаць на аўтобусе», — падтрымаў жонку Таццяну Мікалай.

«Вы ведаеце, гэта добра, што абвяшчаюць прыпынкі. Іншы раз загаворышся з суседкай і можаш прапусціць свой прыпынак. А так — абвясцілі прыпынак — і выйшаў на сваім. Хацелася б яшчэ, каб кандуктары зранку былі ў аўтобусах. Але нават калі не абвесцяць прыпынак, то нічога страшнага. Але хай абвяшчаюць. Пажылым людзям так лепш», — лічыць Ніна.
«Калі вы дрэнна арыентуецеся ў горадзе, то абвяшчэнне прыпынкаў у аўтобусе вельмі важнае. Я ў Маладзечне ўжо дастаткова добра арыентуюся. Пражыла тут восем гадоў. Для мяне гэта ўжо не важна. Але ёсць людзі, якія доўга жывуць у горадзе і не ведаюць назваў многіх прыпынкаў. Яны блытаюцца, дзе трэба выходзіць, і даць ім падказку можа нейкая крама ці паліклініка, якія побач. Ёсць людзі, якім гэта вельмі важна», — упэўненая Дыяна.
Чытайце таксама: «Я удивлена, что никто не пострадал». В Молодечно за день обрушились бетонные козырьки всех подъездов одного дома
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: