церковь после реставрации

У Свята-Троіцкай царкве ў Старым Крупцы самавольна паставілі залатыя купалы: улады прызналі парушэнні

25.02.2026 14:07 Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна, да і пасля апошняй рэстаўрацыі. Источник фото

У вёсцы Стары Крупец пад кіраўніцтвам БПЦ самавольна замянілі купалы на помніку архітэктуры XIX стагоддзя. Улады прызналі парушэнні, але пакарання не будзе.
Читайте BGmedia в:

У XIX-стагоддзі храм у Старым Крупцы Добрушскага раёна атрымаў статус помніка архітэктуры, але ў 2025 годзе высвятлілася, што яго купалы замянілі без дазволаў і праекта. Адказ уладаў выклікае пытанні.

Чытайце таксама: «Харкнули в память». На трассе Брест — Малорита скоро откроется трактир с кальяном, дискотекой и уголком-музеем ВОВ

У вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна ў Свята-Троіцкая царква адбылася чарговая рэстаўрацыя храма з парушэннямі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Спадчына».

«Цыбулізацыя» або антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, пры якой іх архітэктурная і дэкаратыўная каштоўнасць губляецца, а будынкі «прыгожа пакрываюць» простымі матэрыяламі, звычайна металічнай цыбулепадобнай дахоўкай.

Яшчэ ў 2000–2001 гадах на храм XIX стагоддзя, які з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства, усталявалі непрапарцыйныя цыбулепадобныя купалы. Праз дваццаць гадоў яны пачалі хіліцца і працякаць. Як адзначаюць архітэктары з Telegram-канала «Спадчына», уласнік — царкоўны прыход — самавольна замяніў іх на новыя залатыя, замест таго каб распрацаваць навуковы праект рэстаўрацыі.

дореволюционный снимок церкви
Дарэвалюцыйны здымак царквы ў вёсцы Стары Крупец. Фота: Telegram-канал «Спадчына»

Новыя канструкцыі пакрылі нітрыдам тытану, аднак яны таксама далёкія ад гістарычнага прататыпа. Форма, прапорцыі, колер, матэрыял і нават крыжы выкананыя «па матывах», без спробы аднавіць выгляд, зафіксаваны на дарэвалюцыйных фотаздымках.

Што чыноўнікі адказалі на скаргу

У адказе на скаргу Добрушскі райвыканкам прызнаў, што ранейшыя «негістарычныя» купалы былі занадта цяжкімі і тэхналагічна няправільнымі. Таксама чыноўнікі пацвердзілі, што замена ў 2025 годзе адбылася самавольна — без дазволу Міністэрства культуры і без зацверджанага праекта.

электронный ответ
Што адказалі ў Добрушскім райвыканкаме. Фота: Telegram-канал «Спадчына»

Аднак далейшая пазіцыя ўладаў выглядае супярэчліва. Нейкая «раённая грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны» прыйшла да высновы, што новыя купалы нібыта адпавядаюць першапачатковаму гістарычнаму абліччу царквы і царкоўным канонам. Такім чынам сам факт самавольства прызналі, але фактычна яго ж і апраўдалі.

Пры гэтым нікога не пакараюць. Паводле інфармацыі ў адказе, тэрмін даўнасці для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці скончыўся. Чыноўнікі, якія павінны былі кантраляваць стан помніка, ужо звольніліся, таму дысцыплінарнае спагнанне ўжываць няма да каго.

электронный ответ
Што адказалІ ў Добрушскім райвыканкаме. Фота: Telegram-канал «Спадчына»

У райвыканкаме таксама заявілі, што паўнавартасная рэканструкцыя магчымая пазней, калі знойдуцца сродкі на распрацоўку праекта. Аднак пакуль невядома, ці будзе прыход змяняць ужо ўсталяваныя купалы, калі адміністрацыйнай справы няма, а мясцовая «назіральная камісія» палічыла, што ўсё адпавядае нормам.

Чытайце таксама: У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна збіраюцца «ацыбуліць» царкву

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: