Google Maps часта выкарыстоўваюць, каб пакідаць водгукі ў сферы абслугоўвання. «Пад раздачу» трапляюць і дзяржаўныя службы: на іх можна і паскардзіцца, і пахваліць. Берасцейцы актыўна карысталіся гэтай магчымасцю, пакінуўшы дзясяткі водгукаў на РАУСы, суды і іншыя органы. Мы склалі невялікі рэйтынг ад горшых да лепшых офісаў на падставе водгукаў Google і дзелімся ім з вамі.
Чытайце таксама: Принуждение к православию: воспитатель приюта в Лельчицах заставляла детей целовать иконы
Горшы рэйтынг
Абодва суды Брэста — раённы і абласны — атрымалі найнізкі рэйтынг сярод абраных будынкаў: усяго дзве зоркі з магчымых пяці.
У водгуках на Суд Брэсцкага раёна многія меркаванні тычыліся працы старшыні суда Брэсцкага раёна, Маручака Сяргея Міхайлавіча. Па ацэнках людзей, «Маручэк прымае незаконныя рашэнні і беспадстаўна саджае людзей, а рашэнні прымае задоўга да пачатку паседжання». Частку водгукаў пакінулі задоўга да падзеяў 2020.
Абласны суд Брэста многія ацанілі як прадузяты. Людзі, якія звярталіся ў суд па апеляцыях, у водгуках звярнулі ўвагу на тое, што ў большасці выпадкаў гэта не мае сэнсу. Прыводзілі ў прыклад выпадкі, калі суддзя адкрыта заявіў, што «для прызнання вінаватасці доказы не патрэбныя», ці калі замест разгляду справы проста зачытвалі папярэдні прысуд.
У абодвух выпадках гаворка ішла пра агульныя справы, не толькі «палітычныя».

Сярэдні рэйтынг
Сярэднія пазіцыі занялі АУС Ленінскага раёна (2,3 зоркі), Суд Маскоўскага раёна (2,5) і Пракуратура вобласці (2,7). Але нават гэты рэйтынг цяжка назваць добрым — вельмі шмат крытыкі ў дачыненні да гэтых структур.
АУС Адміністрацыі Леніскага раёна сабрала вялікую колькасць адмоўных водгукаў. Многія адзначылі зняважлівае стаўленне да затрыманых людзей, асабліва па «палітычных» справах. Нехта паскардзіўся на тое, што перадачкі, якія мусілі накіроўвацца «палітычным», супрацоўнікі АУСу з’ядалі самі, ці выпальвалі. Людзям, якіх яшчэ не асудзілі, не выдавалі матрацы, не выводзілі на прадпісаны шпацыр. Пісалі пра клапоў у камерах. Хапала і іншых скаргаў: карыстальнікі падзяліліся тым, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС не заводзяць справы пасля скаргаў, ці ігнаруюць званкі. Сустрэліся і пазітыўныя водгукі — людзі дзякавалі за знойдзеныя скрадзеныя рэчы. Але такіх паведамленняў значна менш, чым негатыўных.
Суд Маскоўскага раёна атрымаў сваю вялізарную порцыю крытыкі: людзі называюць яго «страшным месцам на мапе Брэста», куды лепш не заходзіць. Сярод нараканняў і няправільна пазначаныя нумары тэлефона. З пазітыўнага адзначылі толькі архітэктуру будынка.
Пракуратуру Брэсцкай вобласці раскрытыкавалі за «неадпаведнасць» сваім функцыям, некампетэнтнасць сваёй працы, асабліва наконт абароны грамадзянскіх правоў. На меркаванне наведвальнікаў, пракуратура праводзіць хутчэй паказальную працу, чым сапраўдную, і нічога не вырашае.
Читайте также: У Талочыне інспектары ДАІ з’елі аленя і атрымалі вялізны штраф

Высокі рэйтынг
На гэтым фоне Брэсцкі Аблвыканкам заняў ў спісе адносна высокую пазіцыю – 3,3 зоркі з пяці магчымых. Многія людзі падзякавалі за дапамогу па вырашэнні праблемаў, у тым ліку за добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак. Іншыя каментатары ацанілі ў будынку смачную ежу ў сталовай, нехта – прыгажосць самаго будынка. Але не абышлося і без крытыкі: «Прыгажосць будынка, на жаль, праблему людзей не вырашае». Частка наведвальнікаў выказалі меркаванне, што супрацоўнікі выканкаму абыякавыя да праблемаў людзей і некампетэнтныя ў сваёй працы.

Закрытыя для водгукаў
Знайшліся і дзяржаўныя органы, якія апынуліся закрытымі для любых каментароў. У гэты спіс трапілі УУС Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі РАУС і Маскоўскі РАУС Брэста. Па невядомых прычынах Google адключыў водгукі на гэтыя месцы з-за «магчымых парушэнняў правілаў платформы». Зараз можна толькі здагадацца, што менавіта было ў тых водгуках, але відавочна, што праца згаданых месцаў выклікала занадта бурную рэакцыю жыхароў старажытнага Брэста.
Чытайце таксама: Жители Барановичей опасаются вырубки берез ради нового торгового центра. Узнали, что ответили чиновники
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: