деньги, рубли, белстат, статистика, разрыв

«Ніколі не мела такога заробку»: беларусы выказалі недавер да лічбаў Белстата

30.09.2025 07:09 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Беларусы адзначылі разрыў паміж рэальным і афіцыйным заробкам. BGmedia прагледзела меркаванні, а таксама вакансіі, пра якія яны пісалі ў каментарах.
Читайте BGmedia в:

Пад адным ролікам BGmedia пра сярэдняю зарплату ў Беларусі з’явілася шмат каментароў, якія не маглі застацца без нашай ўвагі. Па словах людзей, афіцыйная статыстыка па заробках моцна адрозніваецца ад рэальных лічбаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, у жніўні 2025 сярэдні заробак складаў 2 762,7 рублі. Для параўнання: у ліпені гэтага ж года гэты паказчык быў вышэйшы на 9,7 рублі. Традыцыйна лідыруе сталіца – тут сярэдні заробак перавысіў 3 596 рублі. А вось у Брэсцкай вобласці гэтая лічба больш сціплая – 2 461,8 рубель.

Меркаванні людзей

Многія беларусы не разумеюць, адкуль бяруцца такія высокія зарплаты, і прывялі ў прыклад зусім іншыя лічбы:

  • «Даярцы ў нармальнай гаспадарцы, каб атрымаць дзве тысячы рублёў за поўны месяц, трэба надаіць малако вышэйшай якасці, выгадаваць 17 цялят да ста кг і выканаць усю працу».
  • «Даяркі атрымліваюць 1200, а дояць 750 галоў. У многіх вайскоўцаў у Мінску няма кватэр, а ў грамадзянскіх па 3, а то і 4 кватэры, і яны здаюць іх за дзікія грошы».
  • «Чыноўнікі плюс працоўныя – атрымоўваееца сярэдняя. З гэтага і вынікае, колькі атрымліваюць чыноўнікі».

Іншыя ў каментарах выказалі недавер да лічбаў і падзяліліся сваімі асабістымі сітуацыямі:

  • «Мне трэба працаваць чатыры месяцы, каб сярэдняя месячная зарплата была».
  • «Ніколі не мела такога заробку. Толькі чыноўнікі столькі атрымліваюць».
  • «Простаму рабочаму зарплата 800–1000, а то і 700, яшчэ кажуць, што падымуць цэны на камуналку, а за электраэнергію будзем плаціць у 5 разоў больш, хоць у нас свая АЭС. Жах і толькі».

Што прапануюць на рынку працы

Па слядах каментатараў мы прагледзелі вакансіі даярак на belmeta.com у Брэсцкай вобласці і даведаліся, што прапануюць працадаўцы.

Мінімальны заробак для даярак у Брэсцкай вобласці складае ад 726 рублёў. Гэта амаль у чатыры разы ніжэй, чым так званы сярэдні заробак па ўсёй краіне, і ў тры разы менш, чым сярэдні заробак па Брэсцкай вобласці. Сярэдні па вобласці заробак, яки прапануюць даяркам – прыблізна 1650 рублёў. Максімальны – ад 2000 да 3000. Прычым заробак за 3000 руб. сустракаецца толькі ў двух вакансіях, у ОАО Нарутовічы (Бярозаўскі раён) і ў ОАО Агракамбінат «Мір» (Баранавічы). У абодвух — 3000 рублёў — край, а не парог.

Гэта яшчэ раз пацвярджае, што рэальныя заробкі не дацягваюць да афіцыйных сярэдніх і ў лепшым выпадку ледзь дасягаюць іх.

Чытайце таксама: «Средняя зарплата» снова удивила беларусов. Узнали, что на самом деле предлагают в Брестской области

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: